Текст песни:
У дзяцінстве чакаў цемру,
З'яўляўся хвалюючы сэнс.
Вадзіў індзейскую хэўру
У цёмны Кайкаўскі лес.
Глядзеў у глыбокі калодзеж
Там жыў бяскрылы анёл.
Шукаў чарадзея, а дзе ж ён?
Хацеў, каб на месяц адвёў.
Припев
Месяц, братка мой
Месяц мой
Месяц, братка мой
Месяц мой
Хаваўся ў цудоўны асіннік,
Дзядуля шукаў з бізуном.
Наводзіў на поўнач гадзіннік,
Каб здацца ночы ў палон.
Вера мая восень,
Сонца толькі ў снах.
Маіх архангелаў восем,
Ляцяць, як птушкі на дах.
Месяц, братка мой
Месяц мой
Месяц, братка мой
Месяц мой